Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Папулярная мінская кнігарня «Логвінаў» абвясціла пра сыход у «творчы адпачынак» з 1 ліпеня. Адпаведная заява апублікавана на сайце кнігарні.

«Сябры! Пачынаючы з ліпеня Кнігарня Логвінаў сыходзіць у творчы адпачынак. Час патрабуе ад нас пераўладкавання — каб захаваць творчую прастору, кнігарня зменіць фармат. У сувязі з гэтым да 1 ліпеня зніжка на ўсе кнігі ў кнігарні 30%. Сачыце за інфармацыя на нашым сайце і старонцы фэйсбука», - гаворыцца ў паведамленні.

Змены пакуль не закрануць працу аднайменнага выдавецтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0