У бібліятэцы імя Маякоўскага ў Санкт-Пецярбургу правялі ператрусы супрацоўнікі ФСБ са службы па абароне канстытуцыйнага ладу і барацьбе з тэрарызмам.

Пра гэта паведаміў тэлеканалу «Дождж» у нядзелю, 26 чэрвеня, намеснік дырэктара бібліятэкі па сувязях з грамадскасцю Мікалай Салоднікаў, у дачыненні да якога, паводле яго слоў, можа быць заведзеная справа аб растраце буйной сумы дзяржаўных сродкаў.

Пры ператрусах, якія прайшлі 23 чэрвеня, былі канфіскаваныя частка тэхнікі і дакументы. Пасля Салоднікава, паводле яго слоў, папрасілі напісаць заяву аб звальненьні па ўласным жаданні. Ён з'яўляецца заснавальнікам праекта «Адкрытая бібліятэка», у рамках якога праходзіць штомесячнае дыскусійнае мерапрыемства «Дыялогі».

«Дыялогі» могуць працягнуць працу за мяжой

Салоднікаў паведаміў, што праект больш не будзе праходзіць у бібліятэцы Маякоўскага, патлумачыўшы гэта «нежаданнем і ціскам пэўнага роду службаў і структур, якія на працягу ўжо паўтара года спрабуюць растлумачыць, што мерапрыемствы, якія мы праводзім, вельмі непажаданыя для бібліятэкі і горада». Разам з тым Салоднікаў не выключыў, што «Дыялогі» працягнуць працу за мяжой.

Публічныя дыскусіі па актуальных грамадска-палітычных тэмах «Дыялогі» праходзілі ў бібліятэцы штомесяц з 2014 года. У іх бралі ўдзел дзеячы культуры, палітолагі і журналісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0