Бабруйскія актывісты БРСМ правялі афіцыйную акцыю «Падары немаўляці вышыванку», прымеркаваную да свята «Дня вышыванкі», якое прызначанае на 2 ліпеня.
Актывісты БРСМ у суправаджэнні карэспандэнта раённай газеты наведалі шматдзетныя сем'і Бабруйскага раёна, у якіх нядаўна нарадзіліся дзеткі, і радзільню.
У вёсцы Каменка вышыванку ўручылі нованароджанай Валянціне Алісеенка. Дзяўчынка нарадзілася 13 чэрвеня ў Бабруйскай радзільні.
У вёсцы Мірадзіна распашонка з нацыянальным арнаментам была ўручана хлопчыку Багдану, які нарадзіўся 21 красавіка ў шматдзетнай сям'і Жандаравых.
Пашыла адзенне для немаўлят актывістка арганізацыі БРСМ аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама Таццяна Максімава.
0
0
0
0
0
0