Пра гэта начальнік галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага звароту Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Гайко распавёў тэлеканалу АНТ.

Фота vkurier.by.

Фота vkurier.by.

«За 14 дзён ліпеня каля 40-45% намінальнага шэрагу 2000 года выведзена з абарачэння», — паведаміў ён.

Прадстаўнік Нацбанка таксама распавёў, што ліпень і жнівень стануць асноўнымі месяцамі для збору «старых» грошай. Да дэнамінацыі ў краіне хадзіла 600 мільёнаў купюр старога ўзору. Да канца года ўсе іх заменяць.

У Нацбанку мяркуюць, што ўжо да кастрычніка грашовыя знакі старога ўзору практычна выйдуць з абарачэння.

Нагадаем, 1 ліпеня ў Беларусі пачалася дэнамінацыя. Грашыма старога ўзору можна разлічвацца да 31 снежня 2016 года. Пасля грошы можна будзе абмяняць у банках і Нацбанку. Паспець зрабіць гэта трэба будзе да 2022 года — далей яны стануць проста сувенірамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?