Пра дзікі выпадак у беларускім абласным цэнтры паведамляе выданне «Магілёўскія ведамасці» са спасылкай на Следчы камітэт. 

Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

У суботу 16 ліпеня, магілёўскія медыкі на «хуткай» падабралі на вуліцы п'янага мужчыну, які ляжаў там з разбітым тварам. 

У прыёмным пакоі той шакаваў дактароў, якія справабавалі аказаць яму дапамогу — мужчына зняў порткі і паказаў медыкам свой палавы орган. Неадэкватныя паводзіны пацыента змусілі персанал бальніцы выклікаць міліцыю. 

Але і тады мужчына не супакоіўся — ён працягваў буяніць, зноў зняўшы порткі і пачаўшы кідацца сваімі ж фекаліямі. 

Цяпер у дачыненні да расейца заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

Шалёны пацыент — грамадзянін Расіі, які прыехаў у госці да сваёй нявесты, з якой меўся пабрацца шлюбам 18 ліпеня.

Але вяселле давядзецца адкласці — цяпер гора-жаніх знаходзіцца пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?