Больш за 1,4 тыс. мінчан, якія ў добраахвотным парадку падалі паведамленні пра няўдзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў, прад'яўлены да выплаты збор памерам Br3,8 млрд. недамінаваных рублёў.

Пра гэта паведаміў начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) па Мінску Андрэй Сабалеўскі сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.

«У Мінску з 1 жніўня 2015 года па 31 мая 2016 года ў падатковыя органы горада з апавяшчэннямі пра няўдзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў звярнуліся 1 418 фізічных асоб, якім прад'яўлены да выплаты збор, паменшаны на 10%, на суму Br3,8 млрд», - сказаў Андрэй Сабалеўскі. Памяншэнне сумы на 10% давалася тым, хто заплаціў збор да 1 ліпеня.

Астатнім грамадзянам збор будзе прад'яўлены да 1 кастрычніка, аплаціць яго неабходна да 15 лістапада.

У цяперашні час актыўна фармуюцца канчатковыя базы дадзеных плацельшчыкаў збору, апрацоўваюцца і ўдакладняюцца прадстаўленыя дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі звесткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?