Пасля завяршэння кваліфікацыйнага хакейнага турніру стаў вядомы склад групаў Алімпіяды-2018, што пройдзе ў карэйскім Пхёнчане.
iihf.com
Зборная Славеніі, што выйграла сёння ў Беларусі, трапіла ў групу В разам з Расіяй, ЗША і Славакіяй.
Група А: Канада, Чэхія, Швейцарыя, Карэя.
Група В: Расія, ЗША, Славакія, Славенія.
Група С: Швецыя, Фінляндыя, Нарвегія, Германія.
Каманды, якія занялі першае і другое месцы ў групах, а таксама дзве лепшыя зборныя, якія занялі трэція месцы, выйдуць у чвэрцьфінал спаборніцтваў.
0
0
0
0
0
0