Сёння а 14-й гадзіне валанцёры праваабарончага цэнтра «Вясна» выйшлі да ЦУМа і раздалі мінчукам газеты «Народная воля» і «Новы час», якія былі прысвечаныя тэме адмены смяротнага пакарання ў Беларусі.
Сярод валанцёраў былі праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Андрэй Палуда, юрыстка Настаcся Лойка. Для раздачы прывезлі пяць велізарных торбаў з газетамі.
Некаторыя людзі шчыра здзіўляліся, што ў Беларусі ўвогуле існуе смяротнае пакаранне, іншыя пазнавалі Алеся Бяляцкага і радасна паціскалі яму руку. Частка людзей старалася хутчэй прабегчы, каб не трапіць у аб'ектыў камер.
0
0
0
0
0
0