Дзяржаўтаінспэкцыя не не ініцыявала рэгістрацыю ровараў, мапедаў і квадрацыклаў.

Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намесьнік начальніка ДАІ МУС Беларусі Ігар Ваніцкі, камэнтуючы інфармацыю, што зьявілася ў Інтэрнэце.

«Дзяржаўтаінспэкцыя з такой ініцыятывай не выходзіла і інфармацыя не праўдзівая», — сказаў суразмоўца.

Не пацьвердзілі такую інфармацыю ў Міністэрстве транспарту і камунікацый, а таксама Міністэрстве адукацыі.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0