Жанчына з пасёлка Бальшавік Гомельскага раёна падазраецца ў замаху на забойства 18-гадовай дзяўчыны, паведаміў прэс-сакратар УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.

Увечары 16 кастрычніка паміж 86-гадовай гаспадыняй дома і 18-гадовай знаёмай яе ўнука з вёскі Хатоўня (Рагачоўскі раён), адбыўся канфлікт. У сварцы бабулька параніла госцю нажом. Пацярпелая з пранікальным раненнем грудной клеткі змешчана ў бальніцу.

Матывы, якія штурхнулі старую жанчыну схапіцца за нож, не паведамляюцца. Папярэдне ўстаноўлена, што дзяўчына знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення.

У дачыненні да старой жанчыны заведзена крымінальная справа па п.1 арт.14 і п.1 арт.139 (замах на забойства) КК Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?