Украіна ўвяла абавязковае і публічнае дэклараванне даходаў і маёмасці дзяржаўнымі чыноўнікамі і дэпутатамі. Адной з самых багатых асоб Украіны аказаўся прэзідэнт Пятро Парашэнка. Цікавасць была прыцягнута і да маёмасці былога прэм'ер-міністра краіны Юліі Цімашэнка.

Лідар партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка мае 486 тысяч грывень (каля 20 тыс. даляраў) на банкаўскім рахунку і 318 тысяч грывень (каля 15 тысяч даляраў) наяўнымі.

У той жа час, згодна з электроннай дэкларацыяй за 2015 год, у яе мужа Аляксандра Цімашэнкі — 2.989.650 грн на рахунку ў банку, а таксама 163 000 еўра, 270 000 даляраў і 360 000 грывен наяўнымі.

Даходы Цімашэнка складаліся з зарплаты ў Вярхоўнай Радзе (75 тысяч грн) і сродкаў на выкананне дэпутацкіх паўнамоцтваў (80 тысяч грн).

Муж Цімашэнка атрымаў замежны даход: 2.390.942 грн ад Diafox Consulting Limited, 119.875 грн ад Britico Product s.r.o, 693183 грн ад Toulouse Net LP, а таксама страхавыя выплаты ў СК «Арсенал Страхаванне» у суме 66 тыс. грн.

Цімашэнка арандуе дом плошчай 588 кв.м. у Козіне Абухоўскага раёна Кіеўскай вобласці.

Яна таксама мае «іншае права карыстання» на «зямельны ўчастак пад аб'ектам арэнды» ў Козіне плошчай 1500 кв.м., а таксама на «зямельны ўчастак у аб'екта арэнды» плошчай 1862 кв.м.

Валодае домам і зямлёй Шарапава Таццяна Валер'еўна, стрыечная сястра Юліі Цімашэнка.

У дэкларацыі Цімашэнка таксама паказаная кватэра ў Дняпры плошчай 59,4 кв.м. з прыпіскай «Памылкова не адменена і рэгістрацыя. Кватэра не належыць Цімашэнка Юліі Уладзіміраўне».

Цімашэнка задэкларавала ювелірныя вырабы: завушніцы з перламі і дробнымі каштоўнымі камянямі Mikimoto, завушніцы з перламі і дробнымі каштоўнымі камянямі Chanel, пярсцёнак з дробным каштоўнымі каменем Dinh Van, завушніцы з перламі і дробнымі каштоўнымі камянямі Cartier, падвеска з каштоўнымі камянямі Chopard, 2 адзінкі караляў з перлінамі, пярсцёнак з перлінамі і дробнымі каштоўнымі камянямі, набор з завушніц і пярсцёнкі з каштоўнымі камянямі.

Мужу Цімашэнка Аляксандру належаць мужчынскія наручныя гадзінннікі Corum і Vacheron Constantin.

Яму таксама належаць аўтамабілі Mercedes-Benz GL-350 CDI 2014 года выпуску (каштаваў 1.248.000 грн) і ГАЗ 14 1983 выпуску, які стаў яго ўласнасцю ў 2014 годзе і каштаваў 79 700 грн.

Аляксандр Цімашэнка з'яўляецца канчатковым бенефіцыярным уладальнікам 9 кампаній ва Украіне.

З іх ён 100% уладальнікам толькі кампаніі «Лэдзі Ю». У «Агросоюз Фенікс» і «Фармасепт» ён валодае 51%, у «Праект А» 50%, «Еўразійскі гандлёвы дом» — 33,3%, «Геофорс», «Радэкс-Трыпалі» і «Радэкс груп» — па 25 %, «Деосепт» — 15%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?