Інвестпраект рэалізавала турэцкае ТАА «Седнат». Будаўніцтва фінансавалася турэцкім інвестарам Ігдэджы Седатам. У аб'ект ўкладзена каля 12 мільёнаў даляраў.

Фота: Леанід Шчэглоў

Сёння шасціпавярховы будынак гасцініцы прымаў высокіх гасцей — на цырымонію адкрыцця першага ў горадзе трохзоркавага гатэля прыехалі намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка, міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык, намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Дзяшко. У цырымоніі таксама ўзяў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Кавалько Адам.

На цырымоніі адкрыцця ганаровым гасцям уручылі памятныя знакі і сімвалічныя ключы ад новай гасцініцы.

— Мы ўдзячныя мясцовым уладам за тое, што яны вітаюць нашу ініцыятыву і аказваюць усялякае садзейнічанне — сказаў інвестар, старшыня асацыяцыі «Турэцкі капітал» Ігдэджы Седат. — Мы робім адну справу — развіваем рэгіён. Да таго моманту, калі ў Астравец прыедуць спецыялісты з усёй краіны і з-за мяжы, агульнымі намаганнямі мы ўжо падрыхтуем для іх усё неабходнае: гасцініцы, кафэ, крамы, цэнтры вольнага часу, базы адпачынку.

Пасля ўрачыстага адкрыцця адбылася экскурсія па гатэлі. У шасьціпавярховым будынку 68 нумароў, якія цалкам укамплектаваны сучаснай камфортнай мэбляй, вырабленай на замову.

Фота: Леанід Шчэглоў

Фота: Леанід Шчэглоў

На першым паверсе гатовы да адкрыцця рэстаран, на другім — службовыя памяшканні і прасторная канферэнц-зала.

Будаўніцтва гасцініцы — гэта першы, але не адзіны аб'ект турэцкага інвестара на Астравеччыне. Побач з памежным пунктам пропуску «Катлоўка» на беларуска-літоўскай мяжы ўжо ўзведзена першая чарга аўтазаправачнай станцыі, будуецца пункт прыдарожнага сэрвісу — другая чарга АЗС, матэль, кафэ і магазін, паркінг на 250 месцаў для велікагрузных аўтамабіляў.

У самім Астраўцы турэцкай кампаніі вылучаны пад забудову ўчастак для будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?