51-гадовы начальнік вытворчасці Гарадзейскага цукровага камбіната памёр у бальніцы ад атрыманых апёкаў.
Паводле інфармацыі «НН», трагічны інцыдэнт адбыўся 24 лістапада. Мужчына палез высвятляць, што за паломка здарылася. У ёмістасці, куды ўпаў мужчына, кіпела вада з хімічнымі рэчывамі.
Па факце здарэння Нясвіжскім райаддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.
Гарадзейскі цукровы камбінат. Фота - str3.by.
0
0
0
0
0
0