AFP

AFP

Нягледзячы на тое што падлік галасоў яшчэ не завершаны, ужо ясна, што большасць выбаршчыкаў прагаласавалі супраць рэформаў, сказаў прэм'ер, які абяцаў у выпадку такога зыходу галасавання пакінуць сваю пасаду.

Рэнцы заявіў, што па папярэднім падліку «абсалютна ясна», што прапанова аб рэформах правалілася. Узяўшы на сябе поўную адказнасць за паражэнне, ён заклікаў лагер апанентаў, якія заклікалі галасаваць супраць рэформы, сфармуляваць свае прапановы.

«Я прайграў, і я кажу пра гэта ўслых, хоць і не без камяка ў горле, бо мы ўсё ж такі не робаты», — сказаў прэм'ер.

«На сённяшні дзень італьянская дэмакратыя грунтуецца на парламенцкай сістэме. Калі мы выносілі на галасаванне пытанне аб даверы, мы прапаноўвалі спрасціць гэтую сістэму, скасаваць двухпалатны парламент, знізіць кошт палітычнага кіравання і пашырыць вобласць прамой дэмакратыі. Менавіта гэтую рэформу мы выносілі на рэферэндум, — растлумачыў Рэнцы. — Мы былі недастаткова пераканаўчыя. Прабачце мне, але я сыходжу без шкадаванняў».

EPA

EPA

Прэм'ер абвясціў, што пакіне свой пасаду, якую ён займаў 2,5 года. У панядзелак пасля 12:00 ён афіцыйна паведаміць пра сваё рашэнне кабінету, а затым падасць прашэнне аб адстаўцы прэзідэнту Італіі.

«Удачы ўсім нам», — скончыў сваю кароткую прамову прэм'ер.

Раней два незалежныя апытанні на выхадзе з выбарчых участкаў, арганізаваныя тэлеканаламі Rai і La7, паказваюць, што супраць рэформаў прагаласавалі каля 60%. Гэтыя дадзеныя пацвярджаюць і першыя вынікі падліку галасоў.

Кампанію пад лозунгам «Скажы «Не» ўзначалілі антыімігранцкая партыя «Ліга Поўначы» і папулісцкі рух «Пяць зорак» былога коміка Бепа Грыла, які заклікае следам правесці рэферэндум на тэму адмовы ад еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?