Юрый Валер'евіч Чачукевіч з 1 снежня прызначаны на пасаду генеральнага дырэктара УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама.
Пра гэта, як перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», паведаміла 5 снежня начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінгарвыканкама Ірына Янушэвіч на аператыўнай нарадзе ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце.
Ю. Чачукевіч да новага прызначэння працаваў на розных пасадах у ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Папярэдняе месца працы — першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта ГА «БРСМ».
0
0
0
0
0
0