Ілюстрацыйнае фота, president.gov.by

Ілюстрацыйнае фота, president.gov.by

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з днём памяці дабравернага князя Аляксандра Неўскага. Тэкст віншавання размешчаны на афіцыйным партале Беларускай праваслаўнай царквы.

Святы верны князь Аляксандр увасобіў у сваім жыцці евангельскі ідэал любові. Імя гэтага ўгодніка Боскага ў свядомасці народа звязана з глыбокім патрыятызмам, гатоўнасцю да любых подзвігаў у імя інтарэсаў сваёй Радзімы. Асабістай пабожнасцю і самаадданым служэннем Айчыне святой Аляксандр здабыў багацце ласкі Божай, і дабратворнасць зрабіла яго непераможным для ворагаў і не па гадах мудрым дзяржаўным кіраўніком, гаворыцца ў віншаванні.

«Вам уласцівая такая ж самаадданасць у служэнні роднай Айчыне і ўсяму беларускаму народу,— падкрэсліваецца ў віншаванні. — Перыяд Вашага мудрага кіраўніцтва на пасадзе кіраўніка дзяржавы характарызуецца ўстойлівым развіццём усіх галін краіны.

Прыемна, што гэты перыяд адзначаны для Беларускай праваслаўнай царквы адраджэннем разбураных святынь, ажыццяўленнем ў жыццё маштабных праектаў і царкоўна-грамадскіх ініцыятыў, накіраваных на зацвярджэнне духоўна-маральных каштоўнасцяў і захаванне культурнай спадчыны краіны».

Мітрапаліт Павел пажадаў кіраўніку беларускай дзяржавы моцнага здароўя, дабрабыту і Божай дапамогі ў адказных трудах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0