Фота naviny.by

Фота naviny.by

У тэксце гаворыцца, што медыцынскія і фармацэўтычныя работнікі павінны быць ветлівымі і стрыманымі падчас працы. У размове з пацыентамі, яны павінны сачыць за карэктнасцю не толькі таго, што яны гавораць, але таксама жэстаў і мімікі. Таксама медработнікі павінны быць памяркоўнымі, паважаць погляды іншых людзей і не дапускаць дыскрымінацыі па любых прыкметах, ад нацыянальнай да моўнай. Яны павінны захоўваць медыцынскую таямніцу.

У дакуменце сказана, што крытыка не павiнна ўплываць на якасць працы медыка. Тое самае тычыцца палітыкі і асабістай зацікаўленасці — медработнік павінен выключыць уплыў гэтых фактараў на свае абавязкі. Дакумент абавязвае доктара распавядаць пацыенту пра непажаданы эфект прызначаных лекаў і не дапускаць рэкламы.

Што тычыцца ўзаемаадносінаў з калегамі, медработнікі павінны быць патрабавальныя, але ветлівыя, не ацэньваць калег у прысутнасці пацыента, не прыкрываць махлярства і карупцыю і не займацца гэтым самім. Яны павінны «пазбягаць любых дзеянняў, якія падрываюць давер грамадства да сістэмы аховы здароўя».

Асобна сказана пра знешні выгляд медыцынскіх работнікаў. Так, дакумент забараняе насіць на працы вопратку з празрыстых тканін, шыйныя шалікі, буйныя ўпрыгажэнні, пляжны абутак і абутак на высокім абцасе. Медыцынскі халат павінен прыкрываць мінімум дзве траціны сцягна. Нельга карыстацца яркай касметыкай, рэзкімі духамі і насіць нарошчаныя пазногці. Таксама недапушчальна адкрытае нашэнне рэлігійных знакаў і сімвалаў.

Заўвагі і прапановы па дакументу можна адпраўляць ва ўпраўленне кадравай палітыкі Міністэрства аховы здароўя на электронны адрас [email protected] да 29 снежня 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0