Сербскія СМІ апублікавалі фота, на якім у ліку іншых людзей ёсць кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў і Неманья Рысціч — адзін з меркаваных удзельнікаў спробы дзяржаўнага перавароту ў Чарнагорыі.
Рысціч на фота крайні злева, побач з ім — Міліца Джурджэвіч (з шалікам на шыі), AP
Фатаграфія зроблена 12 снежня калі Лаўроў падчас візіту ў Сербію наведваў мемарыял, узведзены ў памяць пра воінаў-вызваліцеляў Белграда.
На фота побач з Лаўровым стаяць прадстаўнікі правага руху «Заветнікі», у тым ліку яго прэс-сакратар Міліца Джурджэвіч. Іх таксама можна ўбачыць на відэазапісе, выкладзеным на YouTube.
Рысціч сцвярджае, што трапіў на фота выпадкова.
«Заветнікі» — сербская моладзевая патрыятычная арганізацыя, якая лічыць сваім прыярытэтам барацьбу з НАТА.
Кіраўнік руху Стэфан Стамянкоўскі ў кастрычніку 2016 года наведваў Маскву, дзе сустракаўся з дэпутатам Дзярждумы Сяргеем Жалезняком.
Міліца Джурджэвіч у лютым 2016 года ўдзельнічала ў арганізацыі антынатаўскага шэсця разам з экс-кіраўніком сербскай жандармерыі Браціславам Дзікічам.
Дзікіч разам з Рысцічам уваходзяць у пералік меркаваных арганізатараў спробы перавароту ў Чарнагорыі.
У сярэдзіне кастрычніка паліцыя Чарнагорыі затрымала каля 20 сербаў, якіх пасля абвінавацілі ў падрыхтоўцы замаху на прэм'ер-міністра краіны і спробе дзяржаўнага перавароту.
Як паведамляла пракуратура Чарнагорыі, у змове таксама ўдзельнічалі двое расіянаў: Эдуард Шырокаў і Уладзімір Папоў. СМІ пісалі, што яны з'яўляюцца супрацоўнікамі расейскіх спэцслужбаў. Інфармацыі пра гэтых людзей у адкрытым доступе няма.
Чытайце таксама: