«Найлепшы пісталет — той, які з вамі», — гучыць слоган амерыканскага праекта Ideal Conceal, які прапануе пісталет, які звонку нічым не адрозніваецца ад звычайнага смартфона.
Зброя з 2 рулямі і гатовымі да стральбы 2 патронамі ў іх у складзеным выглядзе амаль ідэальна супадае па памерах з сучасным мабільнікам у футляры і не прыцягвае лішняй увагі.
У патрэбны час уладальнік можа зняць засцерагальны замок, раскласці пісталет і адразу адкрыць агонь.
Як чакаецца, навінка калібра 9 мм з'явіцца ў продажі ў першым квартале 2017 года.
0
0
0
0
0
0