Фота auto.onliner.by

Фота auto.onliner.by

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў апошні час вялікая ўвага надаецца будаўніцтву трасаў рэспубліканскага значэння, а мясцовыя дарогі прыходзяць у непрыдатнасць. «Абапіраючыся на гэтых асноўных артэрыях (ад гэтага нікуды не дзенешся, іх трэба было аднаўляць), мы сапраўды выпусцілі дарогі мясцовага значэння», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«У бліжэйшыя месяцы мы збярэмся, абмяркуем і прымем рашэнне, як будзем аднаўляць дарогі мясцовага значэння. Кожны аграгарадок (а іх каля двух тысяч) павінен быць злучаны з раённым цэнтрам. Ад раённых цэнтраў да абласных у нас больш-менш нядрэнныя дарогі, але іх таксама сям-там трэба прыводзіць у парадак», — сказаў ён.

Плануецца, што грашовыя сродкі для рамонту дарог прадаставіць адзін з банкаў. Вяртаць крэдыт будуць за кошт дзяржаўнай пошліны, якую плацяць грамадзяне за допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.

«Пакуль не прынята рашэнне, розныя варыянты будзем разглядаць. Але рашэнне прымем ў бліжэйшы час», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?