БПЛА «Буравеснік». Фота bvpservice.by.
Адпаведны кантракт можа быць заключаны ў першым паўгоддзі 2017 года, паведаміла агенцтва са спасылкай на старшыню прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргея Чыжыка.
«Мы рыхтуем з Кітаем стварэнне сумеснай вытворчасці… Яна плануецца ў кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень», — сказаў вучоны.
Беларусь распрацоўвае і вырабляе свае беспілотнікі. Гэтым займаецца Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыяльных беспілотных комплексаў НАН Беларусі.
Цяпер распрацаванае і прапаноўваецца на экспарт сямейства комплексаў відэаназірання «Бусел», аператыўна-тактычныя комплексы «Буравеснік» і іншыя.
Фота военное.рф
На аснове «Буравесніка» разглядаецца магчымасць стварыць ударны беспілотны комплекс.