Стваральнік сацсеткі «Фэйсбук» Марк Цукерберг плануе правесці 2017 год у раз'ездах па ЗША, каб выканаць сваё навагодняе абяцанне. У гэтым годзе Цукерберг вырашыў пабываць ва ўсіх штатах ЗША і завесці знаёмых у кожным. Сярод мінулых навагодніх абяцанняў Цукерберга самому сабе — прабегчы 365 міль і вывучыць кітайскую. Цукерберг запэўнівае, што ўсе яны выкананы, піша Бі-бі-сі.

Каб выканаць умовы задачы, Цукербергу трэба пабываць яшчэ ў 30 штатах. Як напісаў прадпрымальнік у пасце на сваёй старонцы, на думку аб тым, што яму варта даведацца пра ЗША і амерыканцаў больш наштурхнулі падзеі 2016 года.

«Пасля складанага года, я спадзяюся, выконваючы гэта абяцанне, пагутарыць з людзьмі — даведацца, як яны жывуць, кім і як працуюць, і што яны думаюць пра будучыню», - піша Цукерберг.

На думку інтэрнэт-мільярдэра, цяпер чалавецтва знаходзіцца «ў пераломным моманце гісторыі».

Пад яго постам набралася ажно 13 тысяч каментароў. Людзі запрашаюць Цукерберга ў свае гарады і штаты, абяцаюць пачаставаць у рэстаране, раяць, якія славутасці наведаць. Большасць хацелі б сустрэцца з Цукербергам асабіста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0