Вярхоўны суд Венесуэлы ў сераду апублікаваў рашэнне, у якім прызнаў нікчэмнымі апошнія дзеянні апазіцыйнай нацыянальнай асамблеі, а таксама дазволіў кіраўніку дзяржавы Нікаласу Мадура не выступаць перад парламентам са штогадовай справаздачай, піша ria.ru.

На пасяджэнні 9 студзеня парламент абвясціў, што Мадура пакідае пасаду з-за невыканання абавязкаў. Ужо тады Вярхоўны суд заявіў, што нацыянальная асамблея не валодае паўнамоцтвамі для змяшчэння Мадура.

На думку вярхоўных суддзяў, усе рашэнні апошніх пасяджэнняў не маюць сілы, бо парламент па-ранейшаму працягвае праяўляць непавагу да выканаўчай улады і парушае ўстаноўленыя законам нормы сваёй дзейнасці.

У сувязі з сітуацыяй суд дазволіў Мадура выступіць са штогадовай справаздачай аб рабоце ўрада ў бліжэйшую нядзелю не перад дэпутатамі парламента, а перад членамі Вярхоўнага суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?