Тры чалавекі ў Гродне атруціліся метылавым спіртам, двое з іх памерлі. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Усе пацярпелыя жылі ў адным доме па завулку Даватара. Мужчына 1963 года нараджэння знайшоў на пляцоўцы для збору бытавых адходаў паўлітровую ёмістасць са спіртазмяшчальнай вадкасцю. Распіць знаходку ён прапанаваў суседзям — мужчыну і жанчыне.

«За вечар амаль уся бутэлька была выпіта, усе разышліся па кватэрах. Ужо бліжэй да трох гадзін ночы людзям стала станавіцца дрэнна», - распавялі ў прэс-службе УУС. Калі на месца выклікалі міліцыю і медыкаў, то адзін з мужчын 1958 года нараджэння ужо памёр. Таксама мёртвым у сваёй кватэры знойдзены і той, хто знайшоў бутэльку. Жанчына 1971 года нараджэння з цяжкім атручваннем шпіталізавана.

«Згодна з папярэднім заключэннем экспертаў, усе яны атруціліся метылавым спіртам, жанчыну выратавала толькі тое, што яна выпіла менш, чым іншыя», - падкрэслілі ў міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0