Хвалю абурэння ў інтэрнэце ўзняла пастанова Савета Міністраў №927 «Аб устанаўленні таксавай вартасці за пабочнае лесакарыстанне». 

У пастанове ідзе гаворка пра ўстанаўленне падаткаў з фізічных і юрыдычных асобаў за збор грыбоў і ягад, арэхаў, кары дубу, бярозавіку і гд. 

Паводле пастановы, напрыклад, за 1 кілаграм грыбоў трэба заплаціць 0,01 базавай велічыні (0,23 руб). 

Пры гэтым пастанова была прынятая незаўважна — пры канцы лістапада 2016 года, калі сезон збору грыбоў ужо быў скончаны.

Як патлумачылі «Нашай Ніве» ў Мінлясгасе, нічога страшнага не адбылося — гэтыя таксы былі заўсёды, і закранаюць яны толькі тых, хто збірае лясныя рэсурсы на продаж. 

«Ніякіх новаўвядзенняў няма, — сказаў нам Ігар Малашэвіч, начальнік упраўлення Мінлясгаса. — Раней памер гэтых таксаў кожны аблвыканкам вызначаў самастойна. І цяжка было патлумачыць, чаму ў адным лесе такса такая, а ў суседнім, але ў іншай вобласці — іншая. Таму права вызначыць для ўсіх аднолькавыя таксы было аддадзена Саўміну». 

Паводле Ігара Малашэвіча, апублікаваны дакумент можа быць цікавы толькі для ІП і тых бізнесоўцаў, якія робяць на лясных рэсурсах грошы — але яны і так заўсёды плацілі гэты падатак. 

Астатніх жа беларусаў гэта не датычыць — для ўласнага карыстання грыбы і ягады можна збіраць бясплатна, як і раней. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?