У сямействе якаў, якія жывуць у Мінскім заапарку, папаўненне, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ва ўстанове.

— Малеча з'явілася на свет 14 лютага, таму мы назвалі яго Валянцінам. Нованароджаны і мама пачуваюцца добра, — адзначыла метадыст асветніцкага аддзела ГКПУ «Мінскі заапарк» Наталля Мыслейка. — Гэта ўжо другое дзіцяня ў самца Ціба і самкі Чыгі.

Паводле слоў спецыяліста, пару якаў часова падзялілі — Ціб застаўся ў вальеры, а Чыгу з Валянцінам перавялі ў зацішны, абаронены ад ветру домік.

Радзіма яка — Тыбет. Вага дарослай асобіны дасягае 900 кг, даўжыня рагоў — 90 см. На карку — невялікі горб. Поўсць доўгая і вельмі густая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0