Беларускі спявак Макс Корж прэзентаваў кліп «Малы пасталеў». Кліп паказвае тыповыя тусоўкі падлеткаў у 2000-х.
Сам спявак пракаментаваў выхад кліпа наступным чынам: «Прысвячаецца непаўторнаму юнацтву, бацькоўскім нервам і лунінецкім дыскачам! (Спіс бясконцы)»
Макс Корж нарадзіўся ў горадзе Лунінец (Брэсцкая вобласць). Дарэчы, у кліпе можна заўважыць падручнік беларускай мовы, на якім зрабілі акцэнт аўтары кліпа:
Імаверна, што спявак такім чынам апісвае ў кліпе дзяцінства, бо вядома, што ў падлеткавым узросце Макс Корж размаўляў па-беларуску.
Таксама на некаторых кадрах відаць надпіс культавай крамы «Серабранка»:
Як вам кліп?
0
0
0
0
0
0