На гэтым тыдні адбыліся сустрэчы актывістаў са старшынёй Мінгарвыканкама Андрэем Шорцам і з забудоўшчыкам. Будаўніцтва на ўскраіне мемарыяла пакуль прыпынілі. Абаронцы Курапатаў вырашылі ў панядзелак скасаваць варту і разабраць лагер. «Наша Ніва» паглядзела, як хлопцы і дзяўчаты праводзяць свае апошнія вечары.
У суботу ў лагеры шмат людзей, яны сабраліся паслухаць гарадзенскі гурт DZIECIUKI.
Гурт Dzieciuki прыехаў з Гародні, каб падтрымаць абаронцаў Курапат
Выступ прайшоў у акустычным фармаце. Музыкі адмыслова падабралі песні для гэтага канцэрта, выключыўшы з праграмы вясёлыя кампазіцыі. Прагучала знакамітая песня «Сумнае рэгі», прысвечаная Курапатам.
Андрэй з сябрамі рэгулярна прывозіць у Курапаты дровы
Хлопец на ніжнім фота просіць, каб яго называлі Беларус. У Курапатах начуе, калі ёсць сілы, пасля працы. Увесь час, пакуль «Наша Ніва» была ў лагеры, хлопец займаўся гаспадаркай: калоў і збіраў дровы, збіраў і выносіў смецце.
Беларус укрывае дровы, якія толькі што прывезлі валанцёры
Уладзімір Яроменак з першых дзён абараняе Курапаты. Ен праводзіць тут увесь свой вольны час. Сення з ім жонка і дачка.
Уладзімір Яроменак
Рукі Яроменка не пазбягаюць цяжкай фізічнай працы ў лагеры
Герой абароны Курапатаў Сяргей Пальчэўскі, які прыкуў сябе да будаўнічай тэхнікі, дагэтуль не прывык да ўвагі журналістаў і сарамліва адступае ад аб'ектыва камер.
На фота злева направа: Дзяніс Карноў, Павел Трублін Зміцер Дашкевіч і Сяргей Пальчэўскі
Настасся Дашкевіч з дзецьмі таксама сёння тут
Гарачых напояў і ежы досыць, каб накарміць усіх гасцей лагера
Дзеці Паўла Харланчука цудоўна спяваюць на самаробнай сцэне ў Курапатах