ria.ru

ria.ru

У Данецку ў нядзелю памёр арганізатар «Рускай вясны» ў Данбасе Уладзімір Маковіч, які быў адным з заснавальнікаў самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР). 

Прычынай смерці, як мяркуецца, стаў сардэчны прыступ.

Маковіч 7 красавіка 2014 года зачытаў Дэкларацыю аб дзяржаўнай незалежнасці ДНР.

Адзначым, што летам 2014 года Маковіч арыштоўваўся па справе аб гібелі аператара «Першага канала» Анатоля Кляна. Пасля таго Маковіч страціў пасаду спікера «Вярхоўнага Савета» ДНР.

У апошнія месяцы загінуў цэлы шэраг кіраўнікоў самаабвешчаных рэспублік. Так, у пачатку лютага ў Луганску быў узарваны аўтамабіль, у якім знаходзіўся кіраўнік міліцыі Алег Анішчанка. Праз некалькі дзён загінуў палкоўнік войска самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі, камандзір батальёна «Самалі» Міхаіл Талстых, вядомы пад псеўданімам Гіві. У ліфце быў узарваны баявік Матарола. «Ад сардэчнага прыступу» памёр у Маскве першы кіраўнік «ЛНР» Болатаў. 


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?