Ва Украіне невядомыя па ўсёй краіне заблакавалі дзясяткі банкаматаў расійскіх банкаў. На іх экраны клеіцца налепка #RUSBANKOVER, такія ж налепкі наносяцца на вітражы і дзверы банкаў. Акрамя таго, банкаматы заліваюцца мантажнай пенай.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце ГК «Азоў».

«Нацыянальны корпус падтрымлівае дадзеную ініцыятыву і нагадвае, што барацьба патрыётаў супраць расейскага ўплыву ва ўкраінскай банкаўскай сферы, якую мы пачалі ў студзені гэтага года, працягваецца і будзе суправаджацца падобнымі радыкальнымі дзеяннямі», — гаворыцца ў паведамленні «Азова».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0