Стала вядомая канчатковая праграма і назва дударскага фэсту ў Глыбокім — Першы фэст дударскіх рэгіёнаў «Дударскі рэй - 2017». Будуць ажно два шатландцы, адзін мае ў сваёй калекцыі беларускую дуду і ўмее на ёй граць.
На фэст, які мае адбыцца 6—7 мая, мяркуецца прыезд дудароў з Вялікапольшчы (Польшча), Маравіі (Чэхія), Фландрыі, Валоніі (Бельгія), Шатландыі (Брытанія).
Ужо рыхтуецца цікавая сувенірная прадукцыя ад Дома рамёстваў, напрыклад магніты з дыванамі, у стылі Язэпа Драздовіча, намаляваныя Святланай Скавыркай.
Ініцыятарам правядзення міжнароднага дударскага фэсту ў Глыбокім, з’яўляецца Віталь Воранаў, пісьменнік, перакладчык, выкладчык ірландскай літаратуры ва ўніверсітэце г. Брна (Чэхія), жыхар Познані, колішні вучань Глыбоцкай СШ №2, які летнія месяцы пражывае ў дзедавай хаце ў вёсцы Удзела пад Глыбокім і займаецца адраджэннем дударскіх традыцый на Глыбоччыне.