Вайсковыя вучэнні Расіі і Беларусі «Захад», якія адбудуцца ў верасні, выклікаюць занепакоенасць з-за таго, што ў іх ходзе будуць сімуляваць дзеянні супраць блока НАТА, кажа літоўскі міністр абароны Раймундас Каробліс.

«Напэўна, самай вялікай праблемай на сённяшні дзень было тое, што гэтыя вучэнні сапраўды маштабныя, але празрыстасць рэальна слабая. Мякка кажучы, непрыемна, сімулююцца атакі супраць так званых краін высокага патэнцыялу, а гэта альянс НАТА», — сказаў Р. Каробліс у праграме тэлебачання LRT «Тыдзень».

Паводле яго слоў, падчас вучэнні сімулююцца наступальныя дзеянні супраць Польшчы і Балтыйскіх краін. «Гэта не абаронная (сімуляцыя), гэта, мабыць, сімуляцыя наступальнага характару супраць НАТА, канкрэтна - і супраць краін Балтыі, і, мабыць, Польшчы. Так, гэта дадзеныя разведкі — і нашай, і саюзнікаў — перш за ўсё, гаворка ідзе пра вучэнні, няма ніякіх прэлюдый аб поўным або частковым канфлікце», — сказаў міністр абароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?