У Манголіі кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Халтмаагійн Батулга перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дадзеныя Генеральнага выбарчага камітэта.
Паводле інфармацыі агенцтва, Батулга набраў 50,6% галасоў выбаршчыкаў. Яўка на выбарах склала 60,9%. Канчатковыя вынікі абвесцяць пасля падліку пазасталых галасоў, адзначае Reuters.
Другое месца заняў кандыдат ад кіруючай Мангольскай народнай партыі Міеэгомбын Энхболд. За яго прагаласавалі 41,2% выбаршчыкаў. Амаль 9% выбарцаў галасавалі супраць усіх — такім чынам грамадзяне выказалі свой пратэст у сувязі з выбарам кандыдатаў, адзначае агенцтва.
0
0
0
0
0
0