Сёньня мусульмане адзначаюць адно з двух галоўных сваіх сьвятаў – Сьвята разгавеньня, Эйд аль-фітр, якім завяршаецца месяц посту рамазан. Падчас рамазану вернікі не ядуць і ня п'юць у сьветлыя гадзіны дня, імкнучыся да духовага ачышчэньня, просячы ва Ўсявышняга дараваньня грахоў і збаўленьня ад пякельнага агню.

Выканаўшы гэтае прыказаньне веры, ранкам у дзень Сьвята разгавеньня, вернікі зьбіраюцца да мячэту, каб прачытаць супольную малітву, сустрэцца з адзінаверцамі, падзяліцца добрымі весткамі. Адначасова мусульмане мусяць выплаціць абавязковае ахвяраваньне закят аль-Фітр, тым, хто мае патрэбу. Агулам сьвята працягнецца тры дні.

«Наша Ніва» віншуе мусульманаў зь сьвятам!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0