Дадатак мае спецыяльную кнопку «хуткага дзеяння», якая змяняе інтэрфейс і актывуе доступ да ўсіх сэрвісаў браўзэра з дапамогай вялікага пальца рукі.
Варта адзначыць, што нават без гэтае функцыі кіраваць адной рукой даволі зручна большасцю мабільных браўзэраў.
Яшчэ адна функцыя — Flow — дазваляе адпраўляць файлы, нататкі і спасылкі са смартфона на камп'ютар. Для гэтага на ім мае быць усталяваны браўзэр Opera.
Пакуль новы Opera Touch даступны толькі для прыладаў на Android.
Чытайце таксама: Якія браўзэры зараз самыя папулярныя ў свеце і ў Беларусі: перавагі, недахопы і крыху гісторыі
0
0
0
0
0
0