Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы ў Сочы запрасіў Уладзіміра Пуціна наведаць восенню Магілёў, дзе пройдзе Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

«У нас запланаваны Найвышэйшы дзяржсавет. Мы з вамі яшчэ да выбараў (прэзідэнта Расіі) вызначыліся, што ў Мінску яго правядзем, а затым у нас восенню Форум рэгіёнаў у Магілёве. Звычайна мы ладзілі гэты форум на найвышэйшым узроўні. Я думаю, знойдзеце час, восенню пабудуеце графік, каб наведаць Магілёў. Для вас гэта новы горад. Беларусы і расіяне годна рыхтуюцца, каб правесці форум на высокім узроўні», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі выказаў гатоўнасць падрабязна абмеркаваць назапашаныя пытанні ў двухбаковых адносінах. Лукашэнка заўважыў, што, калі сёння не атрымаецца прыняць нейкія рашэнні, да іх можна будзе вярнуцца ў час будучых мерапрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?