Радыё Свабода
У праекце Каці Маркоўскай «Морква» грамадскі актывіст Зміцер Дашкевіч раскрытыкаваў апазіцыйных дзеячоў Беларусі, якія заяўляюць аб прэзідэнцкіх амбіцыях.
«Партыі не могуць па пары актывістаў выставіць, каб у Курапатах варта была. Але ўсе ідуць у прэзыдэнты. Мне гэта нецікава. Я б займаўся сваімі справамі, каб не Курапаты 2017-га, 2018-га і 2019 гадоў. Яны мяне не адпускаюць. Для мяне асабіста Курапаты — гэта першая, яна ж і апошняя справа, для якой я гатовы ахвяравацца. Усё астатняе мяне не цікавіць», — цытуе Дашкевіча Радыё Свабода.
0
0
0
0
0
0