У Чэрыкаве 10 красавіка гарэў дом. У ім знайшлі цела 47-гадовай жанчыны са шматлікімі нажавымі раненнямі. Як аказалася, іх нанеслі 47-гадовай настаўніцы два раней судзімыя браты 18 і 20 гадоў, якія былі суседзямі загінулай.
Следчы камітэт паведамляе, што браты ва ўсім прызналіся.
Абвінавачаныя раней былі знаёмыя з пацярпелай, паміж імі склаліся непрыязныя адносіны. Раней жанчына паведаміла ў праваахоўныя органы, што сястра хлопцаў не выконвае сваіх бацькоўскіх абавязкаў. Сям'ю паставілі на прафілактычны ўлік.
Падчас застолля дома п'яныя браты пайшлі да суседкі разбірацца. Калі жанчына ўпусціла іх у дом, яны сталі збіваць яе, а потым пачалі біць нажом. Ад ран яна памерла. Хлопцы падпалілі дом і збеглі, выкінуўшы нож у Сож.
Чытайце таксама: У Чэрыкаве двое братоў зарэзалі настаўніцу і падпалілі яе дом
0
0
0
0
0
0