Эканоміка еўразоны скарачалася ў 4-м квартале 2008 году хутчэйшымі тэмпамі, чым ацэньвалася раней. Гэта вынікае з лічбаў, апублікаваных Еўрастатам.

ВУП скараціўся на 1,6% проці трэцяга кварталу і на 1,5% проці аналагічнага перыяду 2007 году. Гэта трэці запар квартал скарачэння эканомікі і найгоршы паказчык за час існавання еўразоны.

Эканамісты інтэрпрэтуюць гэтыя лічбы як паказчык таго, што крызіс будзе глубшы, а выхад з яго расцягнецца на даўжэйшы тэрмін, чым меркавалася раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?