19 траўня ў сталічным Доме дружбы адбылася карэйская чайная цырымонія. Гасцям было прапанавана пакаштаваць правільна запараную зялёную гарбату з карэйскімі прысмакамі.
Карэйская зялёная гарбата гатуецца выключна з прыродных траў, без штучных дабавак. Яе п’юць для лячэння розных хваробаў і барацьбы з лішняй вагой. Тыповая карэйская чайная цырымонія складаецца з трох да пяці кубкаў і маленькага гарбатніка.
На мерапрыемстве выступіў надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Карэя ў Беларусі Лі Юн Су.
Чайная цырымонія была праведзена цырымоніймайстарамі з Карэі. Гасцей мерапрыемства забаўлялі карэйскімі танцамі.
0
0
0
0
0
0