Радыё «Свабода» падвяло вынікі конкурсу на найлепшы пераклад песні Аляксандра Рыбака, з якой ён перамог на «Еўрабачанні». Паводле рашэння журы, найлепшы твор удаўся аўтару, які хаваецца пад псеўданімам Кастусь Знарачан. Яму тое ўдалося лепей за масцітых супернікаў, у тым ліку Сержука Сокалава-Воюша.

Казка

Мне дзяўчынку‑аблачынку
Лёс з нябёс, відаць, паслаў.
Патаналі мы ў абдымках,
Я ёй вусны цалаваў.

Я кахаў, святы і грэшны,
Як я ўмеў адзін.
Са слязой цяпер усмешка,
З жалем успамін.

Дзень сварыў — мірыла ночка,
Што было, даўно прайшло.
З аблачынкай‑сінявочкай
Маё шчасцейка сплыло.

І няма душы спачынку,
Памяць рады не дае:
Пра дзяўчынку‑аблачынку
Мары марныя мае.

Я кахаў, святы і грэшны,
Як я ўмеў адзін.
Са слязой цяпер усмешка,
З жалем успамін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?