Больш за 700 мільярдаў рублёў [па 378 тыс. рублёў на кожнага мінчаніна? - НН] выдаткавалі сёлета жыхары сталіцы на набыццё спіртных напояў.

Часцей за ўсё месцічы куплялі гарэлку — амаль паўтара мільёна дэкалітраў, радзей — каньяк (55 тысяч дэкалітраў).

Самыя пітушчыя — жыхары Кастрычніцкага раёна сталіцы.

За восем месяцаў яны выжлукцілі 236 тысяч дэкалітраў гарэлкі. Самыя цвярозыя жывуць у Савецкім і Партызанскім раёнах.

Сёлета рэалізацыя лікёра-гарэлачных вырабаў вырасла 28 працэнтаў, слабаалкагольных — на 26 адсоткаў. У той жа час продаж гарэлкі скараціўся на 3 адсоткі.

Алена Гусачэнка, Мінск-Навіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0