Літаратурны фестываль European Borderlands («Еўрапейскія краіны‑суседкі») сёлета едзе ў Літву і Беларусь — на ўсходнюю мяжу Еўрапейскага саюза.

Гэта мяжа пасля пашырэння ЕС ў 2004 годзе падзяліла культурную прастору, непарыўна звязаную гістарычна і сатканую ў адно цэлае.

Праграма «European Borderlands —Абсягі паэзіі» зводзіць разам самыя цікавыя галасы ў паэзіі і прозе Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Ужо тры гады запар фонд «Allianz Kulturstiftung» і Берлінскі літаратурны калоквіюм ладзяць літаратурны фестываль у памежных рэгіёнах Еўропы. Тое, што было распачата ў Львове ў 2006 годзе і знайшло свой працяг у Лейпцыгу і Бухарэсце, румынскіх Ясах і Кішынёве, цяпер можна будзе ўбачыць у Вільні і Мінску: 15 аўтарак і аўтараў з Літвы, Беларусі, Германіі, Польшчы і Украіны 25‑26 верасня ў Мінску будуць прэзентаваць адно аднаму і публіцы свае тэксты і погляды на літаратуру.

Праграма:

25 верасня 18 гадзін: Культуры сустракаюцца ў слове: дыскусія з удзелам аўтараў

26 верасня 16‑21 гадзін: Вялікія развітальныя чытанні European Borderlands — Абсягі паэзіі

Удзельнікі: Эўгеніюс Алішанка (LT), Уладзімір Арлоў (BY), Марсэль Байер (DE), Уладас Бразюнас (LT), Вера Бурлак (BY), Дайва Чапаўскайце (LT), Андрэй Хадановіч (BY), Тадэвуш Дамброўскі (PL), Дзмітры Дзмітрыеў (BY), Гінтарас Граяўскас (LT), Вольга Гапеева (BY), Таня Малярчук (UA), Ільма Ракуза (CH), Ян Вагнэр (DE), Агне Жагракаліце (LT).

Інстытут Гётэ ў Мінску

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0