Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі ДПК, станам на 10-ю гадзіну 5 верасня заставаўся найбольш загружаным літоўскі кірунак. Уезду ў Літву чакала 520 грузавікоў. Найбольшая чарга з велікагрузаў фіксавалася перад пунктам пропуску «Меднікі» («Каменны Лог»). Сказана, што супрацоўнікі гэтага пункта пропуску на сваю тэрыторыю прапусцілі каля 30% фур ад устаноўленай нормы.

У ведамстве дадалі, што кантрольныя службы літоўскіх пунктаў пропуску «Лаварышкі» («Катлоўка») і «Салечнікі» («Беняконі») аформілі толькі 38% і 61% грузавікоў адпаведна.

Таксама паведамляецца, што больш за 80 легкавых аўтамабіляў знаходзіцца ў чарзе перад польскім пунктам пропуску «Тарэспаль» («Брэст»). У памежным камітэце сказалі, што сумежны бок прыняў толькі 39% аўтамабіляў ад нормы.

Чытайце таксама:

«На памежным пераходзе дзеецца нейкі жах». Беларус расказаў пра цяперашнюю сітуацыю пры выездзе з краіны

«Адстаю за вас». За колькі прадаюць месца ў чарзе на мяжы з Літвой і Польшчай

Наўседа заклікаў не ператвараць закрыццё памежных пераходаў з Беларуссю ў спорт

Літва назвала яшчэ пераходы, якія могуць закрыць, і два крытэры, па якіх цалкам закрыюць мяжу ЕС з Беларуссю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0