За службовы падлог асуджаны былы начальнік свінакомплексу прыватнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства (ПСУП) «Столін‑Агра» Столінскага раёна.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук, з’яўляючыся кіраўніком свінакомплесу,

у 2008 годзе ён утаіў смерць 729 свінак шляхам скажэння дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці і занясення несапраўдных звестак у штомесячныя справаздачы.

Такім чынам начальнік утойваў сапраўдны стан спраў на комплексе, пазбягаў адказнасці за дапушчаны масавы падзёж свіней і пазбаўлення надбавак да заработнай платы.

8 снежня гэтага года суд Столінскага раёна прызнаў былога начальніка свінакомплексу вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 427 Крымінальнага кодэкса (службовы падлог).

Прыгаворам суда яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права займаць кіруючыя пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна‑распарадчых функцый суб’ектаў гаспадарання, тэрмінам на тры гады са штрафам у памеры 90 базавых велічынь (3,15 млн. рублёў).

Як адзначыла Дзмітрук, у судовым пасяджэнні абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну. Ён таксама не скарыстаўся сваім правам на абскарджанне вынесенага прыгавору, які набыў моц18 снежня.

Папярэдняе расследаванне па гэтай крымінальнай справе праведзена пракуратурай Столінскага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?