За два дні да знаходжання цела ў рацэ, 28 сакавіка, у сацсетках пошукава-выратавальнага атрада «Ангел» з'явілася паведамленне пра знікненне Максіма Алегавіча Зубарава 1998 года. 25 сакавіка ён знаходзіўся непадалёк ад дома 58, корпус 1 па праспекце Незалежнасці, а пасля пайшоў адтуль у невядомым кірунку і перастаў выходзіць на сувязь.
Тапелец, знойдзены ў рацэ, якраз і аказаўся Максімам Зубаравым. Нам стала вядома, што ён былы міліцыянер, які працаваў у Докшыцкім РАУС, але ў 2020 годзе звольніўся адтуль падчас народных пратэстаў.
Пасля звальнення хлопец пераехаў у Мінск, дзе працаваў таксістам і вучыўся на айцішніка.
Што з ім адбылося 25 сакавіка, пакуль невядома.
Чытайце таксама:
Напісаў, дзе пакінуў рэчы і грошы. Што вядома пра гібель беларуса, якога знайшлі ў польскім порце