Брытанская акадэмія кіно-і тэлевізійнага мастацтва (BAFTA) аб’явіла намінантаў аднайменнай прэміі.

Фільмы «Аватар», «Уладар бур» і «Адукацыя» намінаваныя ў васьмі катэгорыях, у тым ліку як «Найлепшы фільм года». У гэтай катэгорыі таксама прадстаўлены «Мне бы ў неба» і «Тужся».

Сем намінацый атрымаў трылер «Раён №9». «Бясслаўныя бастарды» прэтэндуюць на шэсць прэмій.

У катэгорыі «Найлепшы актор» прадстаўлены Джордж Клуні, Джэрэмі Рэннра, Джэф Брыджес, Колін Ферт і Эндзі Серкс. Прэмію «Найлепшая акторка» атрымае Мэрыл Стрып, Кэры Малігэн, Одры Тоту, Сірша Рона або Габуры Сідыбэ.

Уручэнне BAFTA пройдзе 21 лютага, за два тыдні да «оскараўскай» цырымоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?