Следства па справе забойства 10 снежня 2009 года ў сталічным універсаме «Аўтазаводскі» 21‑гадовай касіркі абменнага пункта «Абсалютбанка»
ўстанавіла біялагічныя і антрапаметрычныя характарыстыкі злачынцы.
Пра гэта паведаміў старшы памочнік пракурора горада Сяргей Балашаў.
Паводле яго слоў, генатып злачынцы выяўлены з падабранай недалёка ад месца злачынства прылады забойства — нажа.
Устаноўлена, што
злачынства ўчыніў малады мужчына ва ўзросце 30—36 гадоў, еўрапеоіднага тыпу, высокага росту, курыць, як мяркуецца, на левай шчацэ ў яго радзімка.
Мужчына быў апрануты ў вязаную шапачку чорнага колеру, чорную куртку з засцёжкай «маланка», цёмна‑шэрыя штаны. З сабою меў заплечнік чорнага колеру.
Эксперты зрабілі ў лічбавым выглядзе фотаробат падазронага.
Следства вядзе пракуратура Мінска.
0
0
0
0
0
0