17 сакавіка — дзень Сьвятога Патрыка, які адначасна зьяўляецца Днём Незалежнасьці Ірляндыі. Гэта, бадай, адзінае нацыянальнае сьвята ў сьвеце, якое адзначаецца і іншымі нацыямі, акрамя ірляндзкай. Я, напрыклад, помню адзначэньне дня Сьвятога Патрыка ў 1998 годзе ў Беластоку, дзе ні аўтахтонныя, ні прыезджыя ірляндцы не вадзіліся ні за жывой, ні за летапіснай памяці.
Увёў хрысьціянства і вывеў гадзюкаў
Пра жыцьцё Сьвятога Патрыка захавалася няшмат верагодных вестак. Ён жыў у пятым стагодзьдзі нашай эры; нарадзіўся ў Брытаніі, якая ў той час была рымскай правінцыяй; калі яму было 16 гадоў, яго выкралі ірляндзкія
Паводле ірляндзкай традыцыі, Патрык даходліва і пераканаўча тлумачыў паганскім ірляндцам ідэю Сьвятой Тройцы пры дапамозе трохлісьцёвай канюшыны (shamrock), якая не зьвялася на востраве і да сёньня.І хоць пасьля біскупа Патрыка было шмат іншых хрысьціянскіх місій у Ірляндыю, менавіта яму дасталася ўся слава і пашана сярод ірляндцаў як хрысьціянскаму
Фармальна Патрык ня быў кананізаваны ніякім рымскім біскупам, то бок, папам, аднак ён лічыцца сьвятым ня толькі ў ІрляндзкайРыма-каталіцкай царкве, але і ў шмат якіх іншых. Што больш, яго прызнаюць за сьвятога і праваслаўныя, асабліва ў Вялікабрытаніі і ЗША. Выявы Сьвятога Патрыка можна знайсьці на іконах у тамтэйшых праваслаўных храмах. (У дужках заўважым, што калі б Беларусь захацела займець «экумэнічнага» сьвятога, які падыходзіў бы і католікам, і праваслаўным, Сьвяты Патрык быў бы знакамітым кандыдатам — яго нельга папікнуць у ніякіх цёмных сувязях з Рымам, ні тым першым, ні другім, ні трэцім.)
Ірляндзкая легенда яшчэ прыпісвае Сьвятому Патрыку вызваленьне вострава ад гадзюкаў і вужоў. Праўда гэта ці не — невядома, аднак у Ірляндыі, краіне з масай балотаў у сваім нутры, няма ні гадзюкаў, ні вужакаў, ні нават жабаў.
Кожны, хто невыпадкова сутыкнецца з ірляндзкай літаратурай (напрыклад, паспрабуе пачытаць Джэймса Джойса, Сэмюэла Бэкета ці Шэймаса Хіні) абопоп-музыкай (напрыклад, паслухае Шынэд О’Конар, Clannad ці U2), безумоўна, захоча нечага дазнацца і пра гісторыю народу, дзе нараджаюцца такія творцы. І кожнаму, калі ён нешта ведае пра Беларусь, ня могуць не прыйсьці на думку некаторыяірляндзка-беларускія паралелі.
Найлепш, як мне здаецца, гэтыя паралелі падсумаваў мой рэдакцыйны калега Сяргей Шупа, які ў 1994 годзе, у сьнежанскім нумары «Нашай Нівы», апублікаваў на гэтую тэму тэкст пад назвай «Шэсьць пунктаў падабенства».
Прыгадайма з гэтых шасьці пунктаў хоць бы тры.
Ірляндцы і беларусы — невылечныя бульбаеды і выпівохі.Сяргей піша: «У Эўропе толькі два народы натуральна абзываюцца „бульбашамі“. Дарэчы, звычайная, неэкзатычная бульба (Solanum tuberosum)
Ірляндцаў і беларусаў развучылі гаварыць на сваёй мове: «У дваццатым стагодзьдзі ніводная іншая эўрапейская нацыя не панесла такіх моўных стратаў, як ірляндцы і беларусы.Пры гэтым працэс адраджэньня нашых моваў шмат у чым адбываецца падобна — на іх перастае гаварыць вёска, а пачынаюць абуджацца ў іх маладыя творчыя альбо палітызаваныя гараджане. Ворагі адраджэньня нашых моваў таксама падобныя ў сваёй аргумэнтацыі, найчасьцьей яны машуць нам перад носам сваёй легендарнай „кілбасой“ — эканамічнай немэтазгоднасьцю».
Ірляндцы і беларусы — нацыі эмігрантаў: «Маюцца на ўвазе не малалікія й нерэгулярныя хвалі палітычнае эміграцыі, а масавыя выезды простых людзей у пошуках лепшае долі. Наўрад ці якая іншая краіна ў Эўропе дала большы працэнт колькасьці эмігрантаў ад агульнае лічбы насельніцтва, як Ірляндыя і Беларусь. Нездарма, дарэчы, адзін замежны дасьледнік назваў з гэтай нагоды Беларусь „Ірляндыяй Расейскай імпэрыі“».
(Пры гэтай нагодзе не магу не заўважыць у дужках для малодшых пакаленьняў — была калісь і такая «Наша Ніва», дзе друкаваліся вось такія рэчы).
Народнае гуляньне
Якраз зь Сяргеем Шупам мне давялося назіраць за сьвяткаваньнем дня Сьвятога Патрыка ў
Дзень Сьвятога Патрыка — гэта вясёлае народнае гуляньне, абсалютна сэкулярызаванае сьвята. Падмацаванае традыцыяй расьпіваньня першакляснага ірляндзкага піва і віскі, гэтае сьвята мае вялікую прыцягальную моц і дляне-ірляндцаў усялякіх веравызнаньняў.
Вось у Беластоку да дня Сьвятога Патрыка ў 1998 годзе было прымеркаванае адкрыцьцё піўнога бару на адной з галоўных вуліц гораду. Уласьнік бару запрасіў на гэтае адкрыцьцё ірляндзкага амбасадара ў Варшаве, намовіўшы яго прыехаць запэўніваньнем, што бар будзе займацца ня толькі продажам піва «Guinness» і «Kilkenny», але і прамоцыяй ірляндзкай культуры, то бок, ірляндзкай народнай музыкі ў выкананьні музыкаў з Ірляндыі. Ці выступалі потым нейкія ірляндзкія музыкі ў Беластоку, я ня ведаю, але тады, падчас адкрыцьця, ірляндзкі амбасадар выканаў дзьве ці тры народныя песенькі на старажытнай кельцкай мове a capella, усяго пад воплескі і шум
А потым ірляндзкі амбасадар засеў са мною, які ў той дзень аказаўся пад рукою як прынагодны, але неабходны перакладчык, за стол у кутку таго псэўдаірляндзкага бару, і мы прынялі бадай ці не па пяць «гінэсаў» за кошт Ірляндзкай Рэспублікі, абмяркоўваючы шэсьць пунктаў
Хоць і адчуваю, што мала хто паверыць таму, што я напішу далей, то ўсё ж я гэта напішу — бо праўда жыцьця мне даражэйшая за скептыцызм беларускай чытацкай публікі.
Ірляндзкі амбасадар сказаў мне, што «Ўліса»па-беларуску чытала ягоная жонка. Што больш, раней яна спрабавала чытаць «Уліса» ў польскім і расейскім перакладах (яна была полька, якая закончыла расейскую філялёгію). — Ну і як ёй беларускі пераклад? — запытаўся я ў дыплямата. —Па-беларуску ён проста плыве (it simply flows), сказала мая жонка, — адказаў мне амбасадар таго бульбашоўскага народу.