У Нацыянальным аэрапорце Мінск працягваецца адмена рэйсаў з‑за распаўсюду над Еўропай вулканічнага пылу ў выніку вывяржэння вулкана ў Ісландыі.

Многія заходнееўрапейскія аэрапорты па‑ранейшаму не могуць прымаць і выпускаць самалёты. З гэтай прычыны ў Нацыянальным аэрапорце Мінск 20 красавіка адмененыя прылёты і вылеты рэйсаў LH‑3240/3241 Франкфурт — Мінск — Франкфурт авіякампаніі «Люфтганза», LO‑705/706 Варшава — Мінск — Варшава авіякампаніі «ЛОТ», BT‑412/413 Рыга — Мінск — Рыга авіякампаніі «Эйр Балтык».

Цягам дня магчыма ўнясенне і іншых зменаў у графік палётаў самалётаў у Нацыянальным аэрапорце «Мінск». Пра іх можна даведацца на афіцыйным сайце аэрапорта airport.by.

Аператыўную інфармацыю можна атрымаць у даведцы аэрапорту па тэлефоне 279‑13‑00, паведамляе БЕЛТА

Раніцай быў адменены рэйс з Мінска ў Берлін і пакуль затрыманыя рэйсы на Парыж, запланаваны на 08:20, і Мілан (08:30)

***

У «Белавія» заяўляюць, што пры адмене рэйсаў, можна вярнуць грошы за квіток, а таксама перанесці дату адлёты на магчымы свабодны дзень.

«Белавія» таксама заклікае сачыць за рэйсамі онлайн на сайце кампаніі.

Сёння раніцай з’явілася інфармацыя, што магчыма ў Еўропе адновяцца рэйсы, прыкладам, з аэрапорта Амстэрдама ў Нью‑Ёрк вылецеў самалёт.

Але новае воблака вулканічнага пылу, што прыйшло з Ісландыі, прывяло да адмены рэйсаў «Брытыш Эрвэйс»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?